14 апреля 2021 года в Выставочном зале «Витебского центра современного искусства» открывается выставка группы художников «Международной Лаборатории Искусств». Ассоциация «Международная Лаборатория Искусств» была создана в июле 2016 года. Она объединяет художников...
30 сакавіка 2021 года а 16.00 у выставачнай зале ўстановы культуры “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адкрываецца выстава “I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”. Выбранае”, падрыхтаваная грамадскім аб’яднаннем...
Фотовыставка Михаила Пеньевского «Неразгаданный Китай» — удивительное путешествие по оживающим перед вами загадкам прошлого одной из самых древних мировых цивилизаций. Несмотря на свою многотысячелетнюю историю, Китай остается для нас тайной, овеянной мифами и...
Валерий Счастный объединяет архетипы белорусской культуры (со знаковыми системами и основными композиционными схемами) и христианские символы – с супрематическим канономГеометрически жёсткие по форме и яростные по цвету, его картины проявляют энергию памяти нашей...
23 октября 2020 года в Арт-пространстве на улице Толстого, 7 состоялось открытие первой персональной выставки Ираиды Шутовой – проект «#напамяти». Тема произведений художницы – воспоминания о детстве, размышления об увиденном и пережитом. Для ее работ характерны...
13 ноября 2020 года в выставочном зале музея «Витебский центр современного искусства» открылась выставка акварельных и графический работ известного витебского художника Игоря Николаевича Шкуратова — «Далекое близко» — посвященная его 75-летию. Творчество...
На персональной выставке «Мастерская художника. Александр Соловьёв» представлены более ста графических работ заслуженного деятеля искусств Республики Беларусь, кавалера ордена Франциска Скорины Александра Соловьёва. В проект включены произведения, созданные художником...
5 красавіка ў выставачнай зале Белабародава,5 у межах юбілейнай выставы “Маё адчуванне прасторы”адбылася творчая сустрэча з віцебскім мастаком Міхасём Ляўковічам.
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў.
На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.
Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
У суботу 5 красавіка а 14 гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Міхасём Ляўковічам. Месцам сустрэчы з майстрам стане яго юбілейная выстава «Маё адчуванне прасторы”, якая працуе ў выставачнай зале на Белабародава,5. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 жывапісных палотнаў, якія створаны за апошнія пяць гадоў.
Міхась Ляўковіч – вядомы віцебскі мастак-акварэліст, прадстаўнік рэалістычнага жывапісу, які зараз захапіўся стварэннем абстрактных кампазіцый. Міхась Васільевіч імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі.
Падчас сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях, падзеліцца цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, крыніцамі натхнення, распавядзе пра ідэі прадстаўленых прац і працэс іх стварэння, паразважае пра асаблівасці свайго мастацтва. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца і асабіста пагутарыць з мастаком, задаць свае пытанні, глыбей зазірнуць у яго творчы свет і даведацца больш пра тонкасці майстэрства.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход 3 руб.
📍5 красавіка |14.00 Выставачная зала Белабародава, 5
21 сакавіка ў 17.30 арт-прастора “Талстога, 7” запрашае на архітэктурны майстар-клас “Млын” ад мастачкі і практыкуючай архітэктаркі Наталлі Айдэмір, стваральніцы дзіцячай архітэктурнай майстэрні “Арт КРОПКА” ў Віцебску @kropka.vitebsk.
Дзеці 6-12 гадоў змогуць паспрабаваць сябе ў якасці архітэктараў і стварыць макеты рухомых млыноў. А таксама даведацца, дзе знаходзіцца вёска млыноў, якія бываюць млыны і для чаго іх выкарыстоўваюць.
6 сакавіка а 17 гадзіне у выставачнай зале Белабародава, 5 адкрыццё юбілейнай выставы жывапісу Міхася Ляўковіча "Маё адчуванне прасторы".
Міхась Ляўковіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Язна Міёрскага раёна. Адчуць сябе мастаком дапамагла служба ў войску, дзе ён два гады навучаўся ў студыі выяўленчага мастацтва. Пасля вяртання да дому, працаваў афарміцелем на наваполацкім заводзе "Палімір". У 1976 годзе М. Ляўковіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава, і з гэтага моманту ўсё яго жыццё звязана з Віцебскам. Застаўшыся выкладчыкам пасля заканчэння вучобы, Міхаіл Васільевіч, як і яго студэнты, таксама вучыўся і ўдасканальваўся. Яго педагогамі былі вядомыя мастакі Леанід Анцімонаў і Алег Арлоў. Значны ўплыў на станаўленне мастака аказала творчасць народнага мастака РСФСР Канстанціна Максімава. Быў кіраўніком аб`яднання "Віцебская акварэль" з 1995 па 2011 год, неаднаразова абіраўся членам праўлення абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі і за мяжой, у прыватных зборах краін блізкага і далёкага замежжа.
Міхась Ляўковіч, як мастак нашага часу – часу постмадэрнізму – імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі. У лірычных кампазіцыях відавочны жанравыя прыкметы нацюрмортаў, пейзажаў, партрэтаў. Іх адметнасць у плённым спажыванні экспрэсіўнай абстракцыі. На шматгранных па сэнсу палотнах паўсюль відавочна паэтыка рамантызму і ўлюбённасць мастака ў родны край, яго дзівосныя таямніцы і глыбокае раскрыццё характараў тутэйшага люду.
Вострае вока можа ўбачыць праз лёгкую трактоўку абстракцыянізму, які ўпэнена ўклініўся і заснаваўся ў аўтарскай прасторы мастака XXI-га стагоддзя, захаваўшуюся глыбіню рэалістычнай манеры алейныга жывапісу з мінулага XX-га. Гэтае спалучэнне робіць працы мастака выразнымі, арыгінальнымі і прыцягальнымі, дазваляе бачыць магію аўтарского сінтэзу розных мастацкіх стыляў.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 твораў, якія напісаны ў апошнія пяць гадоў.
6 сакавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца трэці майстар-клас у межах выставачнага праекта “Рай” падрыхтаванага супольнасцю @tkach_pro
Ніка Кулешкова @joynklne запрашае зрабіць роспіс масак ручной работы з пап’е-машэ.
Чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі задумваецца пра тое, што такое “райскі сад” і ці быў ён насамрэч. На МК #Райскае – вы адчуеце, што гэтае месца сапраўды існуе і любы можа стаць датычным да яго. Кожны удзельнік зможа абраць свой “райскі” вобраз-маску і нават надаць яму фарбаў.
Неабходна ўзяць з сабой: фарбы на ваш густ (акрыл, гуаш, акварэль), пэндзлі, палітры і выдатны настрой.
У завяршэнні майстар-класа ўсе ўдзельнікі атрымаюць невялікі памятны падарунак у межах праекта #TkachProFest, а таксама будзе праводзіцца розыгрыш, дзе самы ўдачлівы атрымае яшчэ адзін падарунак. Усе распісаныя “райскія” аб`екты застаюцца ў аўтараў-удзельнікаў МК.