Гэта маленькая, але незвычайная выстава — першая для выкладчыка кафедры філасофіі і сацыяльных навук Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, аспіранта і магістра гістарычных навук Вячаслава Голубева.

Гэта выстава не толькі пра ўлюблёнасць аўтара ў быццам бы адушаўлёныя транспартныя сродкі, шмат з якіх ўжо сыйшлі з сучасных дарог і вуліц. Яна таксама пра шляхі і рух чалавечага жыцця, дзе мы развітваемся і сустракаем, бываем пасажырамі ці кіроўцамі, абіраем розныя маршруты і складаем свой… і часам спазняемся на апошні рэйс.

Выстава Вячаслава Голубева “Маршрут N…” будзе працаваць у арт-прасторы “Талстога, 7” да 24 сакавіка.

 

"Маршрут N..." Выстава Вячаслава Голубева ў арт-прасторы.
Русский