Адкрылася выставы мастацкай фатаграфіі “Fly on, Little wing” Юліі Лёвачкінай-Жураўскай.
Юлія нарадзілася ў 1994 годзе ў Віцебску. З 2013 года вучылася ў тэатральнай акадэміі Санкт-Пецярбурга на актрысу тэатра лялек. Па яе словах, гэта навучыла яе таму, што ў фатаграфіі можа і павінна быць гісторыя, драматургія.
У экспазіцыі прадстаўлена 24 фатаграфіі з серыі “Fly on, Little wing”.
“Мяне заўсёды цікавіла тэма ўзаемаадносін людзей… У гэтай серыі вы ўбачыце гісторыі пра сувязь паміж людзьмі, часам натхняльна моцнай, часам нясцерпна балючай, але светлай і добрай. Аб страце і яе прыняцці, аб тым, што неабходна жыць, нават калі гэта не ўяўляецца магчымым. Марк Аўрэлій аднойчы сказаў, што калі памірае чалавек застаецца попел і яшчэ апавяданне. Раны на сэрцы могуць ператварацца ў выдатныя гісторыі, менавіта гэтую гісторыю я хачу вам расказаць. Усё, што вы ўбачыце, – мой асабісты досвед і мае сны”.