У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”.
Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.
У сваёй творчасці мастак спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фарміруе эмоцыю, і наадварот – як эмоцыя дыктуе пэўную форму.
“Я хацеў бы, каб мая работа вобразна ўспрымалася як нейкі шкляны аб’ект, дакрануўшыся да якога, можна было б адчуць вібрацыю ўсяго цела аб’екта і пасля завяршэння кантакту яшчэ доўга адчуваць трапятанне і водгаласы гукаў…”.
Выстава будзе працаваць да 21 красавіка.