Адкрылася выставы мастацкай фатаграфіі “Fly on, Little wing” Юліі Лёвачкінай-Жураўскай. Юлія нарадзілася ў 1994 годзе ў Віцебску. З 2013 года вучылася ў тэатральнай акадэміі Санкт-Пецярбурга на актрысу тэатра лялек. Па яе словах, гэта навучыла яе таму, што ў...
У арт-прасторы “Талстога, 7” а 17 гадзіне адбудылося адкрыццё выставы мастацкага тэкстылю “Гукавыя галюцынацыі” мінскай мастачкі Алены Обадавай. Алена адаптавала старажытную беларускую традыцыйную тэхніку падвоенага ткацтва для стварэння ўласных вобразных сістэм. Яна...
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адкрылася выстава жывапісу “Image&color” Генадзя Козела з Мінска. Генадзь Козел старшы выкладчык кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну на факультэце сацыякультурных камунікацый...
26 чэрвеня а 17-й гадзіне адбылася прэзентацыя новай выставачнай залы з пастаяннай экспазіцыяй беларускага мастака Аляксандра Салаўёва – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны. У межах святкавання Дня...
20 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастацкай фатаграфіі Васіля Мясаедава. Васіль Мясаедаў – пейзажны фатограф, удзельнік шматлікіх міжнародных конкурсаў і выстаў, сябра Рускага Геаграфічнага Таварыства. У...
Гэта маленькая, але незвычайная выстава — першая для выкладчыка кафедры філасофіі і сацыяльных навук Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, аспіранта і магістра гістарычных навук Вячаслава Голубева. Гэта выстава не толькі пра ўлюблёнасць аўтара ў...
20 лістапада а 17 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Вячаслава Дружкіна.
Вячаслаў Паўлавіч Дружкін нарадзіўся 8 ліпеня 1959 года ў Казахстане. Скончыў Цалінаградскі машынабудаўнічы тэхнікум. У 1984 годзе паступіў у Дзяржаўны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў (г. Масква) на афарміцельскі факультэт. Вучыўся ў Аркалыцкім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце. Пасля заканчэння інстытута выкладаў працоўнае навучанне і маляванне ў школе. У 1996 годзе пераехаў у Беларусь, на радзіму маці. Менавіта тут і пачаўся творчы шлях мастака.
Вячаслаў Дружкін бярэ актыўны ўдзел у выставах, яго работы набыты для прыватных калекцый у Беларусі, Расіі, Казахстане, Італіі, Германіі. З 2022 года з’яўляецца сябрам Народнага клуба “Контур”.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў, створаных за апошнія 15 гадоў. Сярод іх як рэалістычныя краявіды, так і абстрактныя кампазіцыі.
Выстава прымеркавана да 65-годдзя мастака.
Экспазіцыя будзе працаваць да 12 студзеня ўключна.
Працягваем восеньскі цыкл лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!» Лекцыі чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥
8 лекцыя: Музычны плакат. Візуальныя сінестэзіі. Рэклама для прасоўваннямузычных праектаў.
На лекцыі разгледзім семантычныя і кампазіцыйныя прыёмы стварэння плакатаў і афіш да канцэртаў і фестываляў, прома музычных альбомаў і праектаў. Выявім ролю мастацкага аспекту візуалізацыі музыкі, гучання колеру і сінестэзій у стварэнні сугучнага візуальнага кантэнту.
🕒 17 лістапада а 15-й гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Учора ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылося адкрыццё выставы Уладзіміра Хіна “Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца”.
Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў беларускім мастацтве.
Мастак працуе серыямі графічных лістоў, прысвячаючы іх сусветна вядомым пісьменнікам, мыслярам, жывапісцам. На выставе прадстаўлена 70 графічных твораў майстра, прысвечаных творчасці Веліміра Хлебнікава – аднаго з самых значных паэтаў дарэвалюцыйнай і паслярэвалюцыйнай Расіі. У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтага найбуйнейшага дзеяча рускага авангарда.
Выстава працуе з серады па нядзелю з 10 да 18 да 10 студзеня ўключна.
13 лістапада а 16.00 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Уладзіміра Хіна «Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца».
Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў беларускім мастацтве.
Яго майстэрства разнапланава і ўключае ў сябе станковую і шрыфтавую графіку, жывапіс, абразную гравюру на дрэве, чорна-белыя і каляровыя лінагравюры. Мастак займаецца праблемай сінтэзу ў выяўленчым мастацтве: выява і слова, колер, гук, прастора і час, знак і знакавыя сістэмы.
Уладзімір Хін працуе серыямі графічных лістоў, прысвячаючы іх сусветна вядомым пісьменнікам, мыслярам, жывапісцам. На выставе будзе прадстаўлена 70 графічных твораў майстра, прысвечаных творчасці Веліміра Хлебнікава – аднаго з самых значных паэтаў дарэвалюцыйнай і паслярэвалюцыйнай Расіі. У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтага найбуйнейшага дзеяча рускага авангарда.
Традыцыйнае запрашэнне на лекцыю ад Наталлі Тарабукі 😏
І невялічкі анонс будучых мерапрыемстваў у канцы відэа!
3 лістапада а 15 гадзіне адбудзецца сёмая лекцыя курса.
7 лекцыя: Рэкламны плакат (што і як прадаць). Паказаць, пакахаць, купіць.
На майстар-класе пасля лекцыі створым #постэркасцюм. Будзем выкарыстоўваць тэхніку трафарэтаў, калаж, вышыўку, аўтарскую графіку – нажніцы нам у дапамогу)
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).