- люты 2020 года – персанальная выстава Давіда Якерсона (з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея)
Выстава была прадстаўлена ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Упершыню за 100 гадоў творы Давіда Якерсона былі выстаўлены менавіта ў тым будынку, дзе былі створаны. У 1918 – 1921 гадах Давід Якерсан быў выкладчыкам скульптурнай майстэрні Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Большасць супрэматычных работ Якерсона датавана 1920 годам.
У экспазіцыю ўвайшло больш за 50 работ. Гэта эскізы ўпрыгожвання Віцебска да першай гадавіны Кастрычніка (1918), гіпсавыя макеты віцебскіх помнікаў 1920 года, алоўкавыя накіды, а таксама супрэматычныя кампазіцыі.
February 2020 — personal exhibition of David Yakerson (from the funds of the Vitebsk Regional Museum of Local Lore)
The exhibition was presented at the Museum of the History of the Vitebsk People’s Art School.
For the first time in 100 years, the works of David Yakerson were exhibited in the building where they were created. In 1918 — 1921, David Yakerson was a teacher at the sculpture workshop of the Vitebsk People’s Art School. Most of Yakerson’s Suprematist works date from 1920.
The exposition includes more than 50 works. These are sketches for decorating Vitebsk for the first anniversary of October (1918), plaster models of Vitebsk monuments of 1920, pencil sketches, as well as Suprematist compositions.