20 лістапада а 17 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Вячаслава Дружкіна.

Вячаслаў Паўлавіч Дружкін нарадзіўся 8 ліпеня 1959 года ў Казахстане. Скончыў Цалінаградскі машынабудаўнічы тэхнікум. У 1984 годзе паступіў у Дзяржаўны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў (г. Масква) на афарміцельскі факультэт. Вучыўся ў Аркалыцкім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце. Пасля заканчэння інстытута выкладаў працоўнае навучанне і маляванне ў школе. У 1996 годзе пераехаў у Беларусь, на радзіму маці. Менавіта тут і пачаўся творчы шлях мастака.
Вячаслаў Дружкін бярэ актыўны ўдзел у выставах, яго работы набыты для прыватных калекцый у Беларусі, Расіі, Казахстане, Італіі, Германіі. З 2022 года з’яўляецца сябрам Народнага клуба «Контур».

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў, створаных за апошнія 15 гадоў. Сярод іх як рэалістычныя краявіды, так і абстрактныя кампазіцыі.

Выстава прымеркавана да 65-годдзя мастака.

Экспазіцыя будзе працаваць да 12 студзеня ўключна.

афіша

Беларуская мова