Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
Музей размешчаны ў асабняку, у якім у 1918–1923 гадах працавала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, заснаванае Маркам Шагалам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурным помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча асвятляе гісторыю і культуру Віцебска ХIХ – ХХ стагоддзяў, расказвае пра такіх мастакоў, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ, Эль ЛІСІЦКІ і многіх іншых, а таксама пра творчае аб'яднанне УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Музей абсталяваны мультымедыйнымі прыладамі, якія дазваляюць пагрузіцца ў тэму рускага авангарда.
Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.
210015, г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а
тэл.: +375 212 680125
Зімовы час працы (з 1 кастрычніка): 10.00 –18.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: вторник, понедельник (с 1 октября по 30апреля)
Афіцыйнае адкрыццё Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адбылося 9 лютага 2018 года ў будынку, у якім у 1918–1923 гадах размяшчалася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча (ВНМВ). Вучылішча было створана па ініцыятыве Марка Шагала – упаўнаважанага Калегіі па справах мастацтваў Віцебскай губерні, і стала першай дзяржаўнай педагагічнай установай мастацкага профілю на тэрыторыі нашай краіны.
Музей адкрыты напярэдадні 100-гадовага юбілею заснавання ВНМВ, а рэканструкцыя будынка была распачата ў 2013-м – у год стагоддзя з часу будаўніцтва будынка віцебскім банкірам Ізраілем ВІШНЯКОМ.
Рэканструкцыя выканана ў адпаведнасці з захаваным планам будынка 1923 года: узноўлены тыповы інтэр'ер пачатку XX стагоддзя, фрагментарна адкрыты аўтэнтычны мур сцен, зроблены зандаж старой тынкоўкі.
Мультымедыйнае абсталяванне дапамагае акунуцца ў атмасферу тых гадоў.
Наведвальнікі музея могуць азнаёміцца з культурным жыццём Віцебска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даведацца пра дзейнасць ВНМВ і пра стварэнне творчага аб'яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
З ВНМВ звязаны найбольш плённыя гады такіх мастакоў рускага авангарда, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ і Эль ЛІСІЦКІ.
Цяпер Марк ШАГАЛ і Казімір МАЛЕВІЧ уваходзяць у ТОП-30 самых дарагіх мастакоў свету, і іх творчасць цікавіць людзей розных краін.
Наведвальнікі могуць пабываць у зале Марка ШАГАЛА, у якой знаходзіцца ўнікальнае мультымедыйнае люстэрка, якое дазваляе весці “дыялог” з Майстрам.
У зале Казіміра МАЛЕВІЧА на сценах “ажываюць” цытаты з твораў аўтара знакамітага “Чорнага квадрата”. Кожны наведвальнік можа скарыстацца інфармацыяй, якая занесена ў мультымедыйны стол, выкананы ў стылі мінулага стагоддзя.
У музеі таксама можна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях выкладчыкаў і выпускнікоў вучылішча: Мсціслава Дабужынскага, Веры Ермалаевай, Роберта Фалька, Аляксандра Рома, Ксеніі Багуслаўскай, Івана Пуні, Давіда Якерсона, Іллі Чашніка, Ніны Коган, Мікалая Суеціна, Абрама Бразера і многіх іншых, дзякуючы якім Віцебск увайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва.
Запрашэнне на першую лекцыю сезона 2025 года па дызайну плаката “Плакат+!”
Лекцыю “Японскі плакат, і не толькі дызайн. Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці” чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 💥
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага
мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Уваход: 3 руб.
Гэтым разам калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster збіраецца ў чацвер 17 красавіка а 17 гадзіне, як звычайна ў арт-прасторы Талстога,7.
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: стол
Працягваем #калажыць #стол #госці #свята #робімтут #робімцяпер.
Задача: #скатертьсамобранка #меню #першаясвежасць.
Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж+, графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: #усёдляпрыгатаванняежы
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
У пятніцу, 18 красавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога, 7 пройдзе майстар-клас Данііла Качуры @kachura_nil па тэхніцы манатыпіі на шкле.
Манатыпія – адна з самых цікавых тэхнік друкаванай графікі, якая спалучае ў сабе элементы малюнка і друку. Яе асноўная асаблівасць - стварэнне адбітка, які немагчыма дакладна паўтарыць другі раз. Гэта надае кожнаму твору унікальны характар.
На МК паспрабуем зрабіць аркушы, прысвечаныя тэме Вялікдня і потым выкарыстаем друкаваныя творы ў афармленні святочных паштовак.
Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс у дырэкт.
Уваход на МК каштуе 4 руб.
Афіша @odi.oblivion
Першая лекцыя сезона 2025 года па дызайну плаката і не толькі “Плакат+!”.
Лекцыю чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥
Японскі плакат, і не толькі.
Філасофія і культура.
Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці.
На лекцыі разгледзім гісторыю і філасофію японскага плаката, а таксама імёны мастакоў, якія паўплывалі на плакат як мастацтва. Крыху пагаворым пра іерогліфы, каліграфію, і леттэрынг, і тое, як у дызайне ўсё гэта рэалізуецца.
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага
мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Уваход 3 руб.
Афіша @albasshch
9 красавіка ў арт-прасторы Талстога,7 чарговая сустрэча калажнай лабараторыі Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн & гарбата🫖☕️
Тэма: сняданак
працягваем #калажыць #настале #канцэптежа #гатуем #робімтут #робімцяпер
Задача: #смачна #ранішнік #салодкае/салёнае #першая свежасць
Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж, графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: апетыт
P.S. + рыхтуем калаж "Танец" для ўдзелу у конкурсе
Уваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
5 красавіка ў выставачнай зале Белабародава,5 у межах юбілейнай выставы “Маё адчуванне прасторы”адбылася творчая сустрэча з віцебскім мастаком Міхасём Ляўковічам.
Выстава працуе па 20 красавіка ўключна.
📸 @igorgusakov4
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў.
На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.
Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025
📍Музей гісторыі Віцебскага
народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
У суботу 5 красавіка а 14 гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Міхасём Ляўковічам. Месцам сустрэчы з майстрам стане яго юбілейная выстава «Маё адчуванне прасторы”, якая працуе ў выставачнай зале на Белабародава,5. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 жывапісных палотнаў, якія створаны за апошнія пяць гадоў.
Міхась Ляўковіч – вядомы віцебскі мастак-акварэліст, прадстаўнік рэалістычнага жывапісу, які зараз захапіўся стварэннем абстрактных кампазіцый. Міхась Васільевіч імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі.
Падчас сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях, падзеліцца цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, крыніцамі натхнення, распавядзе пра ідэі прадстаўленых прац і працэс іх стварэння, паразважае пра асаблівасці свайго мастацтва. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца і асабіста пагутарыць з мастаком, задаць свае пытанні, глыбей зазірнуць у яго творчы свет і даведацца больш пра тонкасці майстэрства.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход 3 руб.
📍5 красавіка |14.00
Выставачная зала Белабародава, 5
Сёння а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” чарговая сустрэча калажнай лабараторіі Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн & гарбата🫖☕️
працягваем #калажыць #вясна #робімтут #робімцяпер.
Узяць з сабой: # добры настрой
Уваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
21 сакавіка ў 17.30 арт-прастора “Талстога, 7” запрашае на архітэктурны майстар-клас “Млын” ад мастачкі і практыкуючай архітэктаркі Наталлі Айдэмір, стваральніцы дзіцячай архітэктурнай майстэрні “Арт КРОПКА” ў Віцебску @kropka.vitebsk.
Дзеці 6-12 гадоў змогуць паспрабаваць сябе ў якасці архітэктараў і стварыць макеты рухомых млыноў. А таксама даведацца, дзе знаходзіцца вёска млыноў, якія бываюць млыны і для чаго іх выкарыстоўваюць.
Запіс у дырэкт.
Кошт 4 руб.
Калажная лабараторыя Col_lab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster ☀️
Дызайн & гарбата 🫖
Тема : Вакно 🪟
12 сакавіка на Талстога, 7
працягваем #калажыць #вясна #постэрвакна #робімтут #робімцяпер.
Задача : #зашклом #сусветувакне #тутітам #шклянысвет.
Фармат: калаж +, дэкалаж +, асамбляж + графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: #далікатнаяраўнавага
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.