- 12-14 лютага 2020 года – міжнародная навукова-практычная канферэнцыя #UNOVIS100
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя #UNOVIS100 адбылася ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (Віцебск) і Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск).
Канферэнцыя была арганізавана пры садзейнічанні ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны пры фінансавай падтрымцы кампаніі А1.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел аўтарытэтныя даследчыкі авангарда з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі сваякоў Казіміра Малевіча: Івона Малевіч, віцэ-прэзідэнт Цэнтра памяці Казіміра Малевіча (унучатая пляменніца); Станіслаў Багданаў, даследчык біяграфіі Казіміра Малевіча (унучаты пляменнік), а таксама Рэгіна Хідэкель, доктар мастацтвазнаўства, заснавальнік Руска-амерыканскага культурнага цэнтра і Таварыства Лазара Хідэкеля (прадстаўнік круга Лазара Хідэкеля).
Мэтай канферэнцыі стала абмеркаванне ўплыву творчага аб'яднання "УНОВІС" ("Сцвярджальнікі Новага Мастацтва") на сусветную мастацкую культуру ХХ і ХХI стагоддзяў.
Канферэнцыя ўключыла даклады па наступных тэмах:
– даследаванне феномена УНОВІСа: гісторыя і дзейнасць, працэсы ўзаемаўплыву УНОВІСа і сусветных мастацкіх школ першай трэці ХХ стагоддзя;
– параўнальны аналіз працэсаў формаўтварэння ў найноўшых плынях мастацтва ХХ – ХХI стагоддзяў;
– сучасныя мастацкія практыкі: тэорыя і інавацыйныя мадэлі ў мастацтве ХХI стагоддзя;
– выдавецкія праекты: гісторыя і тэорыя авангарда, наватарскія мастацкія школы ХХ стагоддзя, творчыя партрэты.
Канферэнцыю асвятлялі журналісты рэспубліканскіх і віцебскіх сродкаў масавай інфармацыі (“Беларусь Сегодня”, “Віцебскі кур'ер”, тэлеканал “Беларусь 24”, OnAir і “Большой”).
Завяршыла канферэнцыю персанальная выстава работ Лазара Хідэкеля "Нас зразумеюць праз 100 гад. Лазар Хідэкель" (са збору сям'і мастака).
A large-scale scientific and practical conference featuring the heirs of Malevich, Lissitzky and Khidekel — the renowned artists and members of UNOVIS, — and the leading experts in Russian avant-garde took place on February 12-13, 2020 in Vitebsk at the People’s Art School History Museum where UNOVIS was born 100 years ago, and closed on February 14 at the National Art Museum of the Republic of Belarus in Minsk.
The conference included the SUPRESTORM-night performance, a ceremony of special cancellation of an envelope issued by the Belarusian Post Office for the 100th anniversary of the group, and the opening of David Yakerson exhibition.