У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адкрылася выстава жывапісу “Image&color” Генадзя Козела з Мінска.
Генадзь Козел старшы выкладчык кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ён займаецца праектаваннем прыватных і грамадскіх інтэр’ераў, візуальнымі камунікацыямі ў прасторы, рэкламай і арганізацыяй экспазіцый, з’яўляецца куратарам і актыўным удзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх праектаў.
Творы мастака знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі.