У арт-прасторы “Талстога, 7” а 17 гадзіне адбудылося адкрыццё выставы мастацкага тэкстылю “Гукавыя галюцынацыі” мінскай мастачкі Алены Обадавай.

Алена адаптавала старажытную беларускую традыцыйную тэхніку падвоенага ткацтва для стварэння ўласных вобразных сістэм. Яна паслядоўна выкарыстоўвае тэматыку архаікі і міфалогіі, паспяхова працуе як у напрамку неаархаікі, так і ў галіне стварэння актуальных і арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў аб’ёмна-прасторавых тэкстыльных кампазіцый і арт-аб’ектаў.

У экспазіцыі прадстаўлены дэкаратыўныя палотны тыпу харугваў, тэкстыльныя кампазіцыі з архаічнымі вобразамі і салярнымі знакамі і аб’ёмна-прасторавыя арт-аб’екты, выкананыя ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы.

 

“Гукавыя галюцынацыі” Алены Обадавай

Беларуская мова