- Люты 2020 года – дэманстрацыя дакументальна-гульнявога фільма "УНОВІС" студыі "Летапіс" (кінастудыя "Беларусьфільм"); сустрэча з рэжысёрам фільма Яўгенам Сяцько.
У Музеі гісторыі ВНМВ ў дні правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі #UNOVIS100 быў паказаны фільм, які расказвае пра вытокі ўзнікнення ў Віцебску школы супрэматызму і яе ўплыў на культуру і мастацтва XX і XXI стагоддзяў.
Рэжысёр Яўген Сяцько абапіраўся на тры базавыя формы - квадрат, круг і крыж, якія ляжаць у падмурку філасофіі супрэматызму і дэманструюць разрыў з класічным прадметным жывапісам.
Яўген Сяцько – выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (майстэрня Міхаіла Пташука). Лаўрэат міжнародных кінафестываляў.
Фільм "УНОВІС" – намінант Нацыянальнай кінапрэміі ў катэгорыі "Лепшы фільм у неігравой форме". Створаны творчай брыгадай: аўтар сцэнарыя, рэдактар – Уладзімір Мароз; мастакі-пастаноўшчыкі – Людміла Сакалова, Надзея Тараненка; аператар-пастаноўшчык – Мікіта Пінігін; кампазітар – Кацярына Левановіч; гукарэжысёр - Дзмітрый Петрусенка.
February 2020 — demonstration of the documentary-fiction film «UNOVIS» by the studio «Letopis» (film studio «Belarusfilm»); meeting with the director of the film Evgeny Setko.
A film was shown at the History Museum of VPAS during the international scientific and practical conference # UNOVIS100, telling about the origins of the Suprematism school in Vitebsk and its influence on the culture and art of the 20th and 21st centuries.
The director Evgeny Setko relied on three basic forms — a square, a circle and a cross, which lie at the foundation of the philosophy of Suprematism and demonstrate a break with classical object painting.
Evgeny Setko is a graduate of the Belarusian State University and the Belarusian State Academy of Arts (workshop of Mikhail Ptashuk). Laureate of international film festivals.
The film «UNOVIS» is nominated for the National Film Award in the category «Best Non-Fiction Film». Created by the creative team: scriptwriter, editor — Vladimir Moroz; production designers — Lyudmila Sokolova, Nadezhda Taranenko; director of photography — Nikita Pinigin; composer — Ekaterina Levanovich; sound engineer — Dmitry Petrusenko.