20 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастацкай фатаграфіі Васіля Мясаедава.

Васіль Мясаедаў – пейзажны фатограф, удзельнік шматлікіх міжнародных конкурсаў і выстаў, сябра Рускага Геаграфічнага Таварыства.

У Віцебску ўжо адбыліся дзве выставы Васіля Мясаедава, адну з якіх ён прысвяціў бацьку – легендарнаму вызваленцу Віцебска Дзмітрыю Мясаедаву, які ў чэрвені 1944 года першым паставіў сцяг Перамогі ў вызваленым горадзе.

Сёлетняя экспазіцыя прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі і паказвае работы фатографа, створаныя ў 2017-2024 гадах.

 

Фатаграфіі Васіля Мясаедава

Беларуская мова