У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 працуе персанальная выстава жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”.

Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.

Выстава будзе працаваць да 16 чэрвеня 2024 года ўключна.

Кошт квіткоў: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – студэнты, школьнікі.

"ФАРБЫ БРАСЛАЎСКАЙ ВЯСЁЛКІ". Выстава жывапісу Аліны Трукан

 

Беларуская мова