Часы "Уновис"
    • Кастрычнік 2020 года – выпуск серыі гадзіннікаў "UNOVIS" (Мінскі гадзіннікавы завод "Луч". Дызайн распрацаваны студыяй GRAFIT)

Дызайн лімітаванай серыі гадзіннікаў "UNOVIS" з калекцыі Must Art распрацаваны студыяй GRAFIT — пераможцам конкурсу Мінскага гадзіннікавага завода і "Дызайн Пясочніца" сярод беларускіх дызайнераў. Таксама ў праекце прыняў удзел А1, як кампанія, якая падтрымлівае мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя аб'яднання УНОВІС (#UNOVIS100).

Лімітаваная серыя "UNOVIS" створана ў стылі супрэматызму. Цыферблат і стрэлкі складаюць кампазіцыю з рознакаляровых геаметрычных формаў. Кожны элемент знаходзіцца ў пастаянным руху і дае кампазіцыі магчымасць пастаянна мяняцца на працягу дня, паўтараючыся толькі два разы на суткі.

Гадзіннік прысвечаны 100-годдзю авангарднага мастацкага аб'яднання УНОВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва), створанага Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 годзе.

Корпус гадзінніка з латуні пакрыты устойлівым да драпін і зносу хромам. Рэмень сіліконавы з механізмам хуткага здыму і рыфленнем з унутранага боку. За працу гадзін адказвае механізм 1801.1 на 15 лалавых камянях з супрацьударнай прыладай восі балансу.

У калекцыі 3 мадэлі па 250 штук кожнай.

Must Art – гэта калекцыя, у межах якой “Луч” выпускае лімітаваныя мадэлі гадзіннікаў у супрацоўніцтве з сучаснымі беларускімі дзеячамі мастацтва/дызайнерамі.

October 2020 — release of the series of watches «UNOVIS»

(Minsk Watch Factory «Luch». Designed by studio GRAFIT)

The design of the limited edition UNOVIS watch from the Must Art collection was developed by the GRAFIT studio — the winner of the Minsk Watch Factory competition and the Sandbox Design competition among Belarusian designers. A1 also took part in the project, as a company supporting events dedicated to the 100th anniversary of the Unovis association (# UNOVIS100)

The limited edition «UNOVIS» is created in the style of Suprematism. The dial and hands make up a composition of multi-colored geometric shapes. Each element is in constant motion and gives the composition the ability to constantly change during the day, repeating itself only twice a day.

The watch is dedicated to the 100th anniversary of the avant-garde art association UNOVIS (Approvers of New Art), created by Kazimir Malevich in Vitebsk in 1920.

The watch case is made of brass and is plated with chrome, which is resistant to scratches and wear. Silicone belt with quick release mechanism and grooves on the inside. The movement 1801.1 on 15 ruby ​​stones with a shock-resistant balance axis is responsible for the work of the watch.

The collection contains 3 models, 250 pieces each.

Must Art is a collection within which «Luch» produces limited watch models in collaboration with contemporary Belarusian art workers / designers.

Беларуская мова