25 студзеня пачаўся адлік ІІІ Міжнароднага конкурса плаката да 145-годдзя Казіміра Малевіча «УНОВІС. XXI стагоддзе. #Малевіч Чорны / #Малевіч Белы», які завяршае трылогію конкурсаў, арганізаваных да 100-годдзя УНОВІС. Казімір Малевіч – выкладчык Віцебскага народнага...
Выставачны праект “АRT-РЭГІЁН 2” – гэта справаздачная выстава Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Пасля працяглага перапынку Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў аднаўляе штогадовыя справаздачныя...
У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”. Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў...
20 снежня а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” у межах каляднага праекта “Выцінанкі-маляванкі” адбудзецца адкрыццё выставы маляваных дываноў выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На выставе прадстаўлены реканструкцыі класікаў...
14 снежня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы VIII Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Час. Традыцыі. Навацыі». У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных кутоў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна,...
«Чалавек у зяленым капялюшы» — гэта выстава-калейдаскоп, выстава-люстэрка, выстава-сустрэча і…дзіўны карнавал жыцця, на які час ад часу кожнаму карысна глядзець вачыма «ўнутранага дзіця», каб адчуць гэта сапраўднае свята, яго...
Сёння а 17-й гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска прэзентуе адразу два выставачныя праекты!
✔️Выстава “Стылізацыя-імправізацыя” прадстаўляе работы навучэнцаў мастацкай школы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў тэхніках гарачага і халоднага баціку, свабоднага роспісу па ткані і габелену.
✔️Выстава “Уражанні. Лета-2024” – гэта выстава Кара Юліі, якая вучыцца ў мастацкай школе з 2019 года. На выставе ў арт-прасторы прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках. Работы прысвечаныя роднаму гораду Віцебску. На іх можна пазнаць як усім вядомыя віды горада, так і яго невядомыя куточкі, у якіх Юлія пабачыла сваё асаблівае зачараванне.
30 лістапада а 15-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адрыццё персанальнай выставы “Паралелі” Сяргея Чарціліна.
Сяргей Чарцілін – беларускі мастак, выпускнік мастацка-графічнага факультэта ВДУ, сябра Беларускага саюза мастакоў (секцыя маладых мастакоў).
На сёлетняй выставе @chert_serg пакажа больш за 50 работ, большасць з якіх напісаныя ў апошнія гады і экспануюцца ўпершыню:
«Канцэпцыя выставы будуецца на паралельнай арганізацыі супярэчлівай марфалогіі абстрактна-фармальных структур унутранай вібрацыі аўтара з рэалістычна-аналітычнай мадуляцыяй жывапісных твораў.»
У арт-прасторы “Талстога,7” 24 лістапада ў 11.30 адбудзецца чарговая скетчынг-сустрэча з Васілісай Зароўскай @vasilisa_zarovskaja ✨
Усё як звычайна: з Вас скетчбук ці папера для малявання (мінімальна а4, але лепш нават а3) ды любімыя мастацкія прыналежнасці, ад нас - гарбата і ўтульная атмасфера🙂
У гэты раз будзем маляваць стары насценны гадзіннік. Будзем пашыраць свой кругагляд і выходзіць за межы звыклага 😏
20 лістапада а 17 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Вячаслава Дружкіна.
Вячаслаў Паўлавіч Дружкін нарадзіўся 8 ліпеня 1959 года ў Казахстане. Скончыў Цалінаградскі машынабудаўнічы тэхнікум. У 1984 годзе паступіў у Дзяржаўны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў (г. Масква) на афарміцельскі факультэт. Вучыўся ў Аркалыцкім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце. Пасля заканчэння інстытута выкладаў працоўнае навучанне і маляванне ў школе. У 1996 годзе пераехаў у Беларусь, на радзіму маці. Менавіта тут і пачаўся творчы шлях мастака.
Вячаслаў Дружкін бярэ актыўны ўдзел у выставах, яго работы набыты для прыватных калекцый у Беларусі, Расіі, Казахстане, Італіі, Германіі. З 2022 года з’яўляецца сябрам Народнага клуба “Контур”.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў, створаных за апошнія 15 гадоў. Сярод іх як рэалістычныя краявіды, так і абстрактныя кампазіцыі.
Выстава прымеркавана да 65-годдзя мастака.
Экспазіцыя будзе працаваць да 12 студзеня ўключна.
Працягваем восеньскі цыкл лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!» Лекцыі чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥
8 лекцыя: Музычны плакат. Візуальныя сінестэзіі. Рэклама для прасоўваннямузычных праектаў.
На лекцыі разгледзім семантычныя і кампазіцыйныя прыёмы стварэння плакатаў і афіш да канцэртаў і фестываляў, прома музычных альбомаў і праектаў. Выявім ролю мастацкага аспекту візуалізацыі музыкі, гучання колеру і сінестэзій у стварэнні сугучнага візуальнага кантэнту.
🕒 17 лістапада а 15-й гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Учора ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылося адкрыццё выставы Уладзіміра Хіна “Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца”.
Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў беларускім мастацтве.
Мастак працуе серыямі графічных лістоў, прысвячаючы іх сусветна вядомым пісьменнікам, мыслярам, жывапісцам. На выставе прадстаўлена 70 графічных твораў майстра, прысвечаных творчасці Веліміра Хлебнікава – аднаго з самых значных паэтаў дарэвалюцыйнай і паслярэвалюцыйнай Расіі. У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтага найбуйнейшага дзеяча рускага авангарда.
Выстава працуе з серады па нядзелю з 10 да 18 да 10 студзеня ўключна.