Выставачная зала на Белабародава, 5

Мастацкая галерэя спецыялізуецца на правядзенні выстаў сучасных аўтараў і творчых аб'яднанняў. Тут таксама праходзяць музычныя і літаратурныя вечарыны, адукацыйныя семінары і лекцыі, навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, творчыя сустрэчы з мастакамі і майстар-класы.
Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

Выставачная зала размешчана ў цэнтры горада – на вуліцы Генерала Белабародава.
Былая выставачная зала Віцебскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі.
Пасля перадачы Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва пачала працаваць як выставачная зала для зменных экспазіцый сучасных аўтараў і творчых аб'яднанняў.
Многія праекты прысвечаны актуальным пытанням сучаснасці: культурным з'явам, юбілеям, значным падзеям мінулага і сучаснасці.
Актыўна развіваецца міжнародны абмен выставамі.
Працуюць вялікі і малы выставачныя залы, якія таксама выкарыстоўваюцца для правядзення гарадскіх мерапрыемстваў.

Белобородова
210015, г. Віцебск, вул. Генерала Белабародава, 5
тэл.: +375 212 224894

Зімовы час працы (з 1 кастрычніка): 10.00 –18.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Белобородова
Запрашэнне на першую лекцыю сезона 2025 года па дызайну плаката “Плакат+!”Лекцыю “Японскі плакат, і не толькі дызайн. Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці” чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 💥⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне📍Музей гісторыі Віцебскага народнагамастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)Уваход: 3 руб.
Гэтым разам калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster збіраецца ў чацвер 17 красавіка а 17 гадзіне, як звычайна ў арт-прасторы Талстога,7. Дызайн & гарбата 🫖☕️Тэма: столПрацягваем #калажыць #стол #госці #свята #робімтут #робімцяпер.Задача: #скатертьсамобранка #меню #першаясвежасць.Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж+, графіка + жывапіс.Узяць з сабой: #усёдляпрыгатаванняежыУваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
У пятніцу, 18 красавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога, 7 пройдзе майстар-клас Данііла Качуры @kachura_nil па тэхніцы манатыпіі на шкле.Манатыпія – адна з самых цікавых тэхнік друкаванай графікі, якая спалучае ў сабе элементы малюнка і друку. Яе асноўная асаблівасць - стварэнне адбітка, які немагчыма дакладна паўтарыць другі раз. Гэта надае кожнаму твору унікальны характар. На МК паспрабуем зрабіць аркушы, прысвечаныя тэме Вялікдня і потым выкарыстаем друкаваныя творы ў афармленні святочных паштовак.Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс у дырэкт. Уваход на МК каштуе 4 руб.Афіша @odi.oblivion
Першая лекцыя сезона 2025 года па дызайну плаката і не толькі “Плакат+!”.Лекцыю чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥Японскі плакат, і не толькі.Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці. На лекцыі разгледзім гісторыю і філасофію японскага плаката, а таксама імёны мастакоў, якія паўплывалі на плакат як мастацтва. Крыху пагаворым пра іерогліфы, каліграфію, і леттэрынг, і тое, як у дызайне ўсё гэта рэалізуецца.⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)Уваход 3 руб.Афіша @albasshch
9 красавіка ў арт-прасторы Талстога,7 чарговая сустрэча калажнай лабараторыі  Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨Дызайн & гарбата🫖☕️Тэма: сняданакпрацягваем #калажыць #настале #канцэптежа #гатуем #робімтут #робімцяперЗадача: #смачна #ранішнік #салодкае/салёнае #першая свежасцьФармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж, графіка + жывапіс.Узяць з сабой: апетытP.S. + рыхтуем калаж "Танец" для ўдзелу у конкурсеУваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў. На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішчавул. Марка Шагала, 5а
Сёння а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” чарговая сустрэча калажнай лабараторіі Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨Дызайн & гарбата🫖☕️працягваем #калажыць #вясна #робімтут #робімцяпер.Узяць з сабой: # добры настройУваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
Калажная лабараторыя Col_lab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster ☀️Дызайн & гарбата 🫖Тема : Вакно 🪟12 сакавіка на Талстога, 7 працягваем #калажыць #вясна #постэрвакна #робімтут #робімцяпер. Задача : #зашклом #сусветувакне #тутітам #шклянысвет.Фармат: калаж +, дэкалаж +, асамбляж + графіка + жывапіс.Узяць з сабой: #далікатнаяраўнавагаУваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
Беларуская мова