Арт-прастора “Талстога, 7”

Мастацкая галерэя спецыялізуецца на правядзенні выстаў сучасных аўтараў і творчых аб'яднанняў. Тут таксама праходзяць музычныя і літаратурныя вечарыны, адукацыйныя семінары і лекцыі, навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, творчыя сустрэчы з мастакамі і майстар-класы.
Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

Размешчаны ў адным са старажытных будынкаў горада Віцебска.
Дзесяць выставачных залаў аддадзены пад персанальныя праекты сучасных мастакоў эксперыментальнага напрамку.
Действует «Творческая студия ВЦСИ» для взрослых.
Праводзяцца майстар-класы, урокі музейнай педагогікі, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы, канцэрты і маладзёжныя праекты.
Працуе крама па продажы сувенірнай прадукцыі.

Арт Пространство

210026, г. Віцебск, вул. Талстога, 7
тэл.: +375 212 617455

Зімовы час працы (з 1 кастрычніка): 10.00 –18.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Здание, в котором разместилось «Арт-пространство» было построено в начале XIX века в стиле классицизма и являлось одним из жилых особняков зажиточных семей города. Располагалось в то время на Подвинской улице (с 1910 года – улица Толстого), где была сконцентрирована культурная и общественная жизнь Витебска.
Цяпер тут прадстаўлены праекты віцебскіх мастакоў Валянціны Ляховіч, Кірыла Дзёмчава, Алены Пятровай.
Экспазіцыі гарманічна дапаўняюць адна адну і надаюць выставачнаму цэнтру, які размешчаны ў будынку з векавой гісторыяй, непаўторную аўру.
Кожная з дзесяці залаў адрозніваецца неардынарным дызайнам і экспазіцыйным рашэннем.
Выставачны цэнтр працуе на пастаяннай аснове з рэгулярнай зменай экспазіцый.
Арт-прастора “Талстога, 7” мае славу аднаго з самых любімых і атмасферных месцаў Віцебска.
Прадугледжана індывідуальнае наведванне і экскурсійнае абслугоўванне.

9 красавіка ў арт-прасторы Талстога,7 чарговая сустрэча калажнай лабараторыі  Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨Дызайн & гарбата🫖☕️Тэма: сняданакпрацягваем #калажыць #настале #канцэптежа #гатуем #робімтут #робімцяперЗадача: #смачна #ранішнік #салодкае/салёнае #першая свежасцьФармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж, графіка + жывапіс.Узяць з сабой: апетытP.S. + рыхтуем калаж "Танец" для ўдзелу у конкурсеУваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў. На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішчавул. Марка Шагала, 5а
Сёння а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” чарговая сустрэча калажнай лабараторіі Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨Дызайн & гарбата🫖☕️працягваем #калажыць #вясна #робімтут #робімцяпер.Узяць з сабой: # добры настройУваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
Калажная лабараторыя Col_lab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster ☀️Дызайн & гарбата 🫖Тема : Вакно 🪟12 сакавіка на Талстога, 7 працягваем #калажыць #вясна #постэрвакна #робімтут #робімцяпер. Задача : #зашклом #сусветувакне #тутітам #шклянысвет.Фармат: калаж +, дэкалаж +, асамбляж + графіка + жывапіс.Узяць з сабой: #далікатнаяраўнавагаУваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
6 сакавіка а 17 гадзіне у выставачнай зале Белабародава, 5 адкрыццё юбілейнай выставы жывапісу Міхася Ляўковіча "Маё адчуванне прасторы".Міхась Ляўковіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Язна Міёрскага раёна. Адчуць сябе мастаком дапамагла служба ў войску, дзе ён два гады навучаўся ў студыі выяўленчага мастацтва. Пасля вяртання да дому, працаваў афарміцелем на наваполацкім заводзе "Палімір". У 1976 годзе М. Ляўковіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава, і з гэтага моманту ўсё яго жыццё звязана з Віцебскам. Застаўшыся выкладчыкам пасля заканчэння вучобы, Міхаіл Васільевіч, як і яго студэнты, таксама вучыўся і ўдасканальваўся. Яго педагогамі былі вядомыя мастакі Леанід Анцімонаў і Алег Арлоў. Значны ўплыў на станаўленне мастака аказала творчасць народнага мастака РСФСР Канстанціна Максімава. Быў кіраўніком аб'яднання "Віцебская акварэль" з 1995 па 2011 год, неаднаразова абіраўся членам праўлення абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі і за мяжой, у прыватных зборах краін блізкага і далёкага замежжа.Міхась Ляўковіч, як мастак нашага часу – часу постмадэрнізму – імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі. У лірычных кампазіцыях відавочны жанравыя прыкметы нацюрмортаў, пейзажаў, партрэтаў. Іх адметнасць у плённым спажыванні экспрэсіўнай абстракцыі. На шматгранных па сэнсу палотнах паўсюль відавочна паэтыка рамантызму і ўлюбённасць мастака ў родны край, яго дзівосныя таямніцы і глыбокае раскрыццё характараў тутэйшага люду.Вострае вока можа ўбачыць праз лёгкую трактоўку абстракцыянізму, які ўпэнена ўклініўся і заснаваўся ў аўтарскай прасторы мастака XXI-га стагоддзя, захаваўшуюся глыбіню рэалістычнай манеры алейныга жывапісу з мінулага XX-га. Гэтае спалучэнне робіць працы мастака выразнымі,  арыгінальнымі і прыцягальнымі, дазваляе бачыць магію аўтарского сінтэзу розных мастацкіх стыляў.У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 твораў, якія напісаны ў апошнія  пяць гадоў. Выстава будзе працаваць да 20 красавіка.
6 сакавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца трэці майстар-клас у межах выставачнага праекта “Рай” падрыхтаванага супольнасцю @tkach_proНіка Кулешкова @joynklne  запрашае зрабіць роспіс масак ручной работы з пап’е-машэ.Чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі задумваецца пра тое, што такое “райскі сад” і ці быў ён насамрэч. На МК #Райскае – вы адчуеце, што гэтае месца сапраўды існуе і любы можа стаць датычным да яго. Кожны удзельнік зможа абраць свой “райскі” вобраз-маску і нават надаць яму фарбаў.Неабходна ўзяць з сабой: фарбы на ваш густ (акрыл, гуаш, акварэль), пэндзлі, палітры і выдатны настрой.У завяршэнні майстар-класа ўсе ўдзельнікі атрымаюць невялікі памятны падарунак у межах праекта  #TkachProFest, а таксама будзе праводзіцца розыгрыш, дзе самы ўдачлівы атрымае яшчэ адзін падарунак.Усе распісаныя “райскія” аб'екты застаюцца ў аўтараў-удзельнікаў МК.Запіс у дырэкт.МК каштуе 7 byn
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨Дызайн & гарбата 🫖Партрэт – калаж/жывапіс/графіка.5 сакавіка на Талстога,7 працягваем #калажыць #вясна #жывапісныпостэр #робімтут #робімцяпер.Задача: #сустрэнемвясну #зімабывай #веселасумна 🌸Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж+ графіка + жывапіс.Узяць з сабой: пэндзлі розных памераў, акварэль ці гуаш.Уваход: 4 byn дарослыя, 2 byn школьнікі, студэнты
Беларуская мова