УНОВІС

(“Сцвярджальнікі новага мастацтва”)

Група, арганізаваная вучнямі і паслядоўнікамі Казіміра Малевіча ў 1920-1922 гг. у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы.

Група, арганізаваная вучнямі і паслядоўнікамі Казіміра Малевіч у 1920-1922 гг. у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. У студзені 1920 года прыхільнікі Казіміра Малевіча заснавалі аб’яднанне ”МОЛПОСНОВІС” (“Маладыя паслядоўнікі новага мастацтва”). Праз некалькі дзён, прыняўшы старэйшых па ўзросце сяброў, аб’яднанне змяніла назву на “ПОСНОВІС”, з 14 лютага яно стала называцца “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі новага мастацтва”). Ядро групы, на чале якой стаў Казімір Малевіч, налічвала 40 чалавек. Сярод іх – Іван Гаўрыс, Эма Гуровіч, Вера Ермалаева, Ніна Коган, Лазар Лісіцкі, Яўгенія Магарыл, Яфім Рояк, Мікалай Суецін, Лазар Хідэкель, Ілля Чашнік, Іван Чарвінка, Леў Юдзін і іншыя.
УНОВІС задумваўся як “партыя супрэматызму”, ядро рэфарматарскага руху, якое абвясціла супрэматычную сістэму не толькі вядучым наватарскім мастацкім накірункам, але і жыццябудаўнічай праграмай. Утапічны праект экспансіі эстэтыкі супрэматызма ў грамадскую рэчаіснасць быў галоўным пастулатам партыйнай ідэалогіі УНОВІСа.
Былі распрацаваныя статут і праграма, зацверджаны творчы камітэт, куды ўваходзілі Казімір Малевіч, Вера Ермалаева, Ніна Коган, Лазар Хідэкель, Ілля Чашнік, Мікалай Суецін, Іван Чарвінка і іншыя. Былі ўведзены спецыяльныя атрыбуты – чорныя квадраты, якія нашывалі на рукавы пінжакоў і пячатка ў выглядзе чорнага квадрата. Для ўступлення ва УНОВІС запаўнялася анкета. Для прапаганды сваёй дзейнасці група выпускала малатыражныя друкаваныя выданні, зробленыя літаграфскім і машынапісным чынам - лістоўкі, сценгазеты, самаробныя часопісы. Галоўны слоган творчага аб’яднання быў – “Звяржэнне старога свету мастацтваў хай будзе вычэрчана на вашых далонях” (Ниспровержение старого мира искусств да будет вычерчено на ваших ладонях!)
У аснову ідэалогіі УНОВІС была пакладзена ідэя калектыўнай творчасці: сумесная работа па супрэматычным афармленні гарадскога асяроддзя. На выставах работы экспанаваліся без указання аўтарства.
Група развярнула сваю дзейнасць адначасова ў некалькіх накірунках, узяўшы на сябе культурную ініцыятыву і ў межах навучальнай установы, і ў мастацкім і грамадскім жыцці Віцебска ў цэлым. У вучылішчы група вылучылася ў найбольш актыўную структуру і рэалізоўвала педагагічную праграму Казіміра Малевіча па выхаванні мастакоў новай фармацыі. Адной з важнейшых місій УНОВІС лічыў перанос мастацкай сістэмы супрэматызма з галіны чыстага мастацтва ў афармленне асяроддзя. Творчая дзейнасць УНОВІСа ўтрымлівала як станкавыя эксперыменты, так і афармляльную работу, заснаваную на “калектыўным”, “агульнаўнавіскім” стылі.
Напрацягу 1920-1922 гадоў на замову мясцовай улады група УНОВІС выканала супрэматычныя пано для фасадаў будынкаў, святочныя знамёны і трыбуны, супрэматычны роспіс трамваяў. Таксама было зроблена святочнае афармленне віцебскага тэатра для ўрачыстага пасяджэння дэлегатаў і рабочых гарадскога камітэта па барацьбе з беспрацоўем і ўпрыгожванне горада да 1 мая 1920 года. Пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча вырабляліся ўзоры супрэматычных тканін і вывесак.
Замовы на плакаты і вокладкі брашур, якія выпускаліся мясцовым выдавецтвам, давалі УНОВІСу магчымасць эксперыментаваць у галіне паліграфіі.
У якасці творчага аб’яднання УНОВІС ладзіў выставы ў Віцебску і Маскве, а таксама экспанаваў работы некаторых сваіх сяброў на Першай рускай мастацкай выставе ў Берліне ў 1922 годзе.
Сваёй абавязковай неабходнасцю УНОВІС лічыў грамадскую дзейнасць, звязаную з прапагандай новых форм мастацтва: мітынгі, лекцыі, спектаклі. 6 лютага 1920 года УНОВІС выступіў з мітынгам і двума спектаклямі – “Перамога над Сонцам” і “Супрэматычным балетам”. “Перамога над сонцам” была пастаўлена з дэкарацыямі і касцюмамі Веры Ермалаевай, “Супрэматычны балет” быў задуманы і раэлізаваны Нінай Коган. У 1920-1921 гадах Лазар Лісіцкі распрацаваў праект версіі “Перамогі над Сонцам” як электрамеханічнага прадстаўлення.
У 1920-1921 гадах УНОВІС абвясціў пра стварэнне сваіх філіялаў у Арэнбургу, Самары, Смаленску, Пярмі, Екацярынбургу, Саратаве і Адэсе, якія ўзнікалі на базе мастацкіх студый ці Свабодных мастацкіх майстэрняў, дзе ў асноўным выкладалі былыя вучні Малевіча.
Віцебскі УНОВІС праіснаваў да лета 1922 года. Дзейнасць мастакоў у галіне сучаснага мастацтва выклікала незадаволенасць уладаў, якая прывяла да адсутнасці падтрымкі і нават да шэрагу рэпрэсіўных мер у дачыненні групы Казіміра Малевіча, што ў далейшым выключыла УНОВІС з грамадскага жыцця горада. Летам 1922 года Казімір Малевіч і большасць унавісцаў з’ехалі ў Петраград.
Апошні раз група УНОВІС як адзіны калектыў выступіла на выставе карцін петраградскіх мастакоў усіх напрамкаў у 1923 годзе. Шэраг мастакоў адыйшоў ад агульных спраў ці прадэманстраваў прыцягненне да больш умераных рэформаў у мастацтве. Але гэтыя разыходжанні не закранулі аснову ўзаемаадносін Казіміра Малевіча з вучнямі. Сумесная праца былых унавісцаў працягнулася ў Гінхуку, адкрыўшы новую старонку педагагічнай і мастацкай дзейнасці Казіміра Малевіча.
Па матэрыялах артыкула Таццяны Гарачавай.

UNOVIS

(«Affirmers of the New Art»)

A group organized by the students and followers of Kazimir Malevich in 1920–1922 at the Vitebsk People’s Art School.

In January 1920, supporters of Kazimir Malevich founded the MOLPOSNOVIS association (Young followers of the new art). A few days later, having accepted older members, the association changed its name to «POSNOVIS», from February 14 it became known as «UNOVIS» («Affirmers of the New Art»). The core of the group led by Kazimir Malevich consisted of about 40 people. Among them are Ivan Gavris, Emma Gurovich, Vera Ermolaeva, Nina Kogan, Lazar Lisitsky, Evgenia Magaril, Efim Royak, Nikolai Suetin, Lazar Khidekel, Ilya Chashnik, Ivan Chervinko, Lev Yudin and others.
UNOVIS was created as a «party of Suprematism», the core of the reform movement, which proclaimed the Suprematist system not only as a leading innovative artistic movement, but also as a life-building program. The utopian project of the expansion of the aesthetics of Suprematism into social reality was the main tenet of the UNOVIS party ideology.
A charter and a program were developed, a creative committee was established, which included Kazimir Malevich, Vera Ermolaeva and Nina Kogan, Lazar Khidekel, Ilya Chashnik, Nikolai Suetin, Ivan Chervinko and others. Special attributes were introduced — black squares sewn on the sleeves of jackets and printing in the form of a black square. To join UNOVIS, a questionnaire was filled out. To promote its activities, the group issued small-circulation printed publications made by lithographic or typewritten methods — leaflets, wall newspapers, home-made magazines. The main slogan of the creative association was — «The overturning of the old world of arts will be etched across your palms!»
The ideology of UNOVIS was based on the idea of collective creativity: joint work on the Suprematist design of the urban environment. At the exhibitions, the group’s works were exhibited without attribution.
The group launched its activities simultaneously in several directions, taking on the cultural initiative both within the framework of the educational institution, and in the artistic and social life of Vitebsk in general. Inside the school, the group became the most active structure, implementing Kazimir Malevich’s pedagogical program to educate artists of a new formation. One of the most important missions of UNOVIS considered the transfer of the artistic system of Suprematism from the field of pure art to the design of the environment. The creative activity of UNOVIS included both easel experiments and design work based on the «collective», «general Unovis» style.
During 1920-1922, by order of local authorities, the UNOVIS group produced Suprematist panels for building facades, festive banners and stands, Suprematist painting of trams. Also, a festive decoration of the Vitebsk theater was made for the solemn meeting of delegates and workers of the city committee for combating unemployment and the decoration of the city by May 1, 1920. Under the leadership of Kazimir Malevich, samples of Suprematist fabrics and signs were made.
Orders for posters and brochure covers produced by a local publisher gave UNOVIS the opportunity to experiment with printing.
As a creative association, UNOVIS organized exhibitions in Vitebsk and Moscow, and also exhibited the works of a number of its members at the First Russian Art Exhibition in Berlin in 1922.
UNOVIS considered its’ indispensable duty to be social activities related to the promotion of new forms of art: meetings, lectures, performances. On February 6, 1920 UNOVIS gave a meeting and two performances — «Victory over the Sun» and «Suprematist Ballet». «Victory over the Sun» was staged with sets and costumes by Vera Ermolaeva, «Suprematist Ballet» was conceived and realized by Nina Kogan. In 1920-1921, Lazar Lissitzky developed a draft version of Victory over the Sun as an electromechanical performance.
In 1920-1921 UNOVIS announced the creation of its branches in Orenburg, Samara, Smolensk Perm, Yekaterinburg, Saratov and Odessa, which arose on the basis of art studios or Free Art Studios, where Malevich’s former students taught mainly.
Vitebsk UNOVIS existed until the summer of 1922. The activities of artists in the field of contemporary art caused dissatisfaction with the authorities, expressed in the lack of support and even in a number of repressive measures against the group of Kazimir Malevich, which led to the ousting of UNOVIS from the public life of the city. In the summer of 1922, Kazimir Malevich and most of the Unovists left for Petrograd.
The last time the UNOVIS group as a single collective performed at the Exhibition of paintings by Petrograd artists of all directions in 1923. Several artists moved away from general affairs or demonstrated a gravitation towards more moderate reforms in art. But these discrepancies did not affect the basis of Kazimir Malevich’s relationship with his students. The joint work of the former Unovists continued in Ginkhuk, opening a new page in the pedagogical and artistic activities of Kazimir Malevich.
Based on the article by Tatyana Goryacheva

Беларуская мова