Выставочный зал на Белобородова, 5

Художественная галерея специализируется на проведении выставок современных авторов и творческих объединений. Также проходят музыкальные и литературные вечера, образовательные семинары и лекции, научные конференции, кинопоказы, творческие встречи с художниками и мастер-классы.
Предусмотрено экскурсионное обслуживание и индивидуальное посещение.

Центральный выставочный зал расположен в центре города – на улице Генерала Белобородова.
Бывший выставочный зал Витебского отделения Союза художников Беларуси.
После передачи Витебскому центру современного искусства стал работать как выставочный зал для сменных экспозиций современных авторов и творческих объединений.
Многие проекты посвящены актуальным вопросам современности: культурным явлениям, юбилеям, значительным событиям прошлого и настоящего.
Активно развивается международный обмен выставками.
Работают большой и малый выставочные залы, которые также используются для проведения городских мероприятий.

Белобородова
210015, г. Витебск, ул. Генерала Белобородова, 5
Тел.: + 375 212 22 48 94

Зимнее время работы (с 1 октября): 10.00 – 18.00.
Летнее время работы (с 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: понедельник, вторник.

Белобородова
Нагадваем, што ў выставачнай зале на Белабародава, 5 працуе сумесная выстава Міхася Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага «Два позіркі — адзін шлях».

Вядомыя віцебскія мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў прадставілі партрэты, нацюрморты і пейзажы, дзе сродкамі ліній і колераў трансфармуюць свет у абстрактныя, асацыятыўныя палотны.

А на нашым ютуб-канале выйшла відэа, дзе мастак Міхась Ляўковіч расказвае пра нараджэнне ідэі праекта, адметнасці творчых падыходаў і працу ў суседніх з Леанідам Мядзведскім майстэрнях, а таксама пра нюансы распрацоўкі цяперашняй экспазіцыі. 

Поўнае відэа па спасылцы ў сторыс і шапцы профілю.
Ну і традыцыйнае запрашэнне на лекцыю ад Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🙂

13 красавіка а 15-й гадзіне адбудзецца пятая лекцыя курса.

5 лекцыя: Кінаплакат у галоўнай ролі. Трэнды ў культурных традыцыях азіяцкага плаката. Крэатыў і атмасфера. Апавяданне або выклік. Візуальныя канцэпты і сэнсы ў кінаплакаце.

Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт інстаграма абавязковы!
Курс лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»

Лекцыі чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster

13 красавіка а 15-й гадзіне адбудзецца пятая лекцыя курса.

5 лекцыя: Кінаплакат у галоўнай ролі. Трэнды ў культурных традыцыях азіяцкага плаката. Крэатыў і атмасфера. Апавяданне або выклік. Візуальныя канцэпты і сэнсы ў кінаплакаце.

На майстар-класе пасля лекцыі створым плакат фільма ў стылі арт-хаўс. Можна ўзяць з сабой акварэль і любімы пэндзлік.

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).

Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!
Заўтра, 31 сакавіка, - апошняя НЯДЗЕЛЯ месяца - уваход ва ўсе філіялы музея бясплатны!

А з красавіка днём бясплатнага наведвання музея будзе апошняя СЕРАДА месяца.

Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства культуры, апошняя серада месяца была аб’яўлена бясплатным днём наведвання музея для школьнікаў і навучэнцаў каледжаў і ВНУ.

Але мы вырашылі пашырыць гэты спіс і зрабілі ў апошнюю сераду месяца наведванне ЎСІХ нашых філіялаў бясплатным для ЎСІХ:)

Запрашаем у нашы выставачныя залы, дзе заўсёды рады бачыць кожнага!
Традыцыйнае запрашэнне на лекцыю ад Наталлі Тарабукі @leonta55ster !

Тэма лекцыі: Семантыка культурна-відовішчнага плаката. Тэатральны плакат: ад парадоксу да паэзіі. Польскі плакат як пункт адліку. 

Адразу пасля лекцыі адбудзецца майстар-клас, дзе намалюем тэатральны плакат – вы ў галоўнай ролі! Узяць з сабой туш або чарніла, акварэль і пэндзлік. 

Лекцыя пачнецца 30 сакавіка а 15-й гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).
Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!
Ад сёння ў арт-прасторы “Талстога,7” пачынае працу мемарыяльная выстава графікі “Кветкі з нябёсаў” полацкай мастачкі Кацярыны Мясніковай. 

Кацярына Мяснікова (1981 – 2023) – выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

З 2005 па 2014 год яна была куратаркай і арганізатаркай шматлікіх мастацкіх праектаў і маладзёжных пленэраў “У пошуках Атлантыды”, якія збіралі вядомых беларускіх  мастакоў і маладых творцаў разам і дазволілі шмат каму з моладзі вызначыцца з уласным стылем і аўтарскім бачаннем у творчасці.

Кацярына працавала пераважна ў тэхніцы пастэлі. На выставе ў арт-прасторы “Талстога, 7” прадстаўлена 28 работ апошніх пяці гадоў жыцця.

Выстава ўжо працуе, а яе афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 4 красавіка а 16-й гадзіне.
Курс лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»

30 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца чацвёртая лекцыя курса.

Семантыка культурна-відовішчнага плаката. Тэатральны плакат: ад парадоксу да паэзіі.
Польскі плакат як пункт адліку. 

Адразу пасля лекцыі адбудзецца майстар-клас, дзе намалюем тэатральны плакат – вы ў галоўнай ролі! Узяць з сабой туш або чарніла, акварэль і пэндзлік) 

Лекцыі чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а). 
Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!
Сёння, 15 сакавіка а 16-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Леаніда Мядзвецкага і Міхася Ляўковіча “Два позіркі - адзін шлях”.

Вядомыя віцебскія творцы, сябры Беларускага саюза мастакоў прадставяць партрэты, нацюрморты і пейзажы, дзе сродкамі ліній і колераў трансфармуюць свет у абстрактныя, асацыятыўныя палотны, якія можна будзе пабачыць на выставе да канца  красавіка.

Запрашаем!
Традыцыйнае запрашэнне на лекцыю ад Наталлі Тарабукі @leonta55ster !

Тэма лекцыі: Семіётыка плаката ці як канструяваць сэнсы ў плакаце і кіраваць увагай.

Наталля Ігараўна раскажа пра тропы як сістэму спецыяльных моўных сродкаў, якая выкарыстоўваецца для дасягнення вобразнасці і выразнасці плаката, пра “зацёртыя” сімвалы і прыёмы морфінгу.

Адразу пасля лекцыі адбудзецца майстар-клас, дзе мы будзем маляваць плакат па прынцыпе “кітайскага саду”. Умець маляваць партрэты неабавязкова!) Галоўнае ўзяць з сабой свой любімы пэндзаль, акварэль, туш або чарніла.

Лекцыя пачнецца 16 сакавіка а 15 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).

Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!
Русский