У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча працуе персанальная выстава беларускага мастака Уладзіміра Хіна «Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца».

Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў беларускім мастацтве.  Яго майстэрства разнапланава і ўключае ў сябе станковую і шрыфтавую графіку, жывапіс, абразную гравюру на дрэве, чорна-белыя і каляровыя лінагравюры. Мастак займаецца праблемай сінтэзу ў выяўленчым мастацтве: выява і слова, колер, гук, прастора і час, знак і знакавыя сістэмы.

Уладзімір Хін працуе серыямі графічных лістоў, прысвячаючы іх сусветна вядомым пісьменнікам, мыслярам, жывапісцам. На выставе будзе прадстаўлена 70 графічных твораў майстра, прысвечаных творчасці Веліміра Хлебнікава – аднаго з самых значных паэтаў дарэвалюцыйнай і паслярэвалюцыйнай Расіі. У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтага найбуйнейшага дзеяча рускага авангарда.

Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2025 г.

Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца

Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца

Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца

Русский