26 чэрвеня а 17-й гадзіне адбылася прэзентацыя новай выставачнай залы з пастаяннай экспазіцыяй беларускага мастака Аляксандра Салаўёва – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны.

У межах святкавання Дня горада ў нас адбылася знакавая падзея — прэзентацыя новай выставачнай залы з пастаяннай экспазіцыяй беларускага мастака Аляксандра Салаўёва!

У экспазіцыю ўвайшлі работы, якія мастак завяшчаў Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва. У 2022 годзе ў фонды музея паступіла каля 12 тысяч адзінак захоўвання: жывапісныя творы, графічныя лісты, тэатральныя эскізы і больш за дзве тысячы кніг, сярод якіх ёсць рэдкія і ўнікальныя.

Зараз тут экспануюцца работы, якія адлюстроўваюць асноўныя тэмы творчасці мастака.

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (1926–2021) – знакавая фігура для беларускага мастацтва, а яго жыццёвы шлях – высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці.

Значную частку сваёй мастацкай спадчыны Аляксандр Салаўёў завяшчаў Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва. У 2022 годзе ў фонды музея паступіла каля 12 тысяч адзінак захоўвання: жывапісныя творы, графічныя лісты, тэатральныя эскізы і больш за дзве тысячы кніг, сярод якіх ёсць рэдкія і ўнікальныя.

У «Выставачнай зале А.А. Салаўёва», якая размясцілася побач з асноўнай выставачнай залай музея, прадстаўлены жывапісныя работы мастака з фондаў Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.

Мастацкая спадчына Аляксандра Салаўёва

Русский